American Music Award

American Music Awards
American Music Awards
Арыгінальная назва American Music Awards
Заснаванне 1973
Сайт http://www.americanmusicawards.com/


American Music Awards (AMA) — адна з самых галоўных цырымоній музычных узнагарод ЗША. Праводзіцца з 1974 года. Гэта прэмія фактычна з’яўляецца асноўным канкурэнтам прэміі Grammy, а таксама і іншых музычных узнагарод.

Прэмія прысуджаецца больш чым ў васьмі музычных жанрах: поп/рок, соўл/R&B, кантры і іншых. Намінантаў гэтай прэміі выбіраюць зыходзячы з іх камерцыйнага поспеху — аб'ёмаў продажаў дыскаў і сінглаў. Пераможца з намінантаў выбіраюць шляхам галасавання заўзятары (фанаты).


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search